Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

Прызёр ЧС-2021 Алфёраў: «На турніры тры баі правёў са зламаным рабром. Трэнер сказаў: «Перацярпі, ты ж самурай»

26 чэрвеня 2023, 13:49

Прызёр чэмпіянату свету-2021 па боксе Аляксей Алфёраў расказаў пра тое, як правёў баі на турніры са зламаным рэбрам.

– Якія пашкоджанні самыя непрыемныя: калі ламаюць нос, атрымліваеш рассяканне бровы, скулы або нешта яшчэ?

– Нос мне не ламалі, так што не ведаю. Рассяканні непрыемныя, але гэта не страшна. На чэмпіянаце свету ў 2021-м у мяне было зламанае «плывучае» рабро пасля паядынку з іранцам. І яшчэ тры бою я правёў з гэтай траўмай. Вось там рэальна дзікі боль быў. Калі б не доктар, які рабіў уколы лідокаіна паміж рэбраў, не ведаю, як бы адчуваў сябе на рынгу.

– Няўжо не страшна было працягваць выступаць, ведаючы пра такое пашкоджанне?

– Страшна, але гэта ж чэмпіянат свету, на якім, можна сказаць, для мяне ўсе зоркі сыходзіліся. Пагаварылі з трэнерам. Ён сказаў: «Перацярпі. Ты ж самурай, – у мяне нават татуіроўка такая ёсць, - у цябе ўсё атрымаецца». Я разумеў, што на мне ляжыць адказнасць, трэба было выходзіць і даказваць, што і праўда самурай. У боксе ўвогуле без характару ніяк. Калі выходзіш на бой, церпіш паражэнне ў першым раундзе і ламаешся, якія перспектывы могуць быць? Але калі пасля першага прайгранага раунда можаш сабрацца і змяніць сітуацыю, зусім іншая справа.

– Раскажы пра свае татуіроўкі. Самурай не адзінае, што ёсць у цябе на целе

– Самураі моцныя духам, адданыя справе, ідуць да сваёй мэты. Гэтая тэма мне заўсёды падабалася, таму адлюстраваная на маім целе вялікай татуіроўкай.

Яшчэ адна зроблена на руцэ. Яна маленькая і звязана з маім сябрам. Гэта надпіс на лацінскай «Са шчытом ці на шчыце». Матывуе, – распавёў Алфёраў.

Нагадаем, што Алфёраў з'яўляецца падпісантам прарэжымнага ліста.