45-гадовы Арлоўскі: «Выступаць да 50 – маразм. Бой супраць Будая будзе апошнім па кантракце ў UFC»
45-гадовы беларускі баец Андрэй Арлоўскі расказаў, што плануе прадоўжыць выступленні. У ноч на 30 чэрвеня ён правядзе бой UFC супраць Марціна Будая са Славакіі.
– Андрэй, вы казалі, што бой супраць Будая можа стаць апошнім у UFC, але дадалі, што гэта не дакладна. Паядынак апошні па кантракце ці ў вас яшчэ ёсць баі па кантракце?
– Не, па кантракце ён апошні, у мяне менеджэр у цесным кантакце з іншымі прамоўшэн, так што паглядзім, дзе будзе лепш. Вы ведаеце, рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – дзе лепш.
– А колькі гадоў вы закладваеце сабе на выступы?
– Не ведаю, хацеў бы да 47, а найлепшы сцэнар, вядома, як у Бернарда Хопкінса: ён біўся да 48 і стаў чэмпіёнам у гэтым узросце. Паглядзім, але хацелася б біцца яшчэ два гады.
– Але вы не выключаеце, што можаце біцца там да 50, таму што Хопкінс выступаў да 50?
– Ды не, якія 50? Гэта ўжо маразм, здаецца. Хоць з іншага боку, ведаеце, з прэпаратамі, якія зараз вырабляюць і, па ўсёй бачнасці, на якія я хутка падсяду, чаму не?! Можна і да 70. Жартую, – сказаў Арлоўскі.