Усе навіны

UFC 303: 45-гадовы Арлоўскі прайграў Будаі рашэннем суддзяў, гэта апошні бой беларуса па кантракце з UFC

30 чэрвеня 2024, 09:43

45-гадовы беларускі баец змешаных адзінаборстваў Андрэй Арлоўскі на турніры UFC 303 у Лас-Вегасе саступіў славаку Марціну Будаі.

Паядынак прадоўжыўся ўсе 3 раунды і завяршыўся перамогай Будаі раздзельным рашэннем суддзяў (29-28, 28-29, 30-27).

Арлоўскі пацярпеў 4-е паражэнне запар. Усяго ў яго 24 прайграных баях пры 34 перамогах. Яшчэ 2 бою былі прызнаныя несапраўднымі.

Арлоўскі паўтарыў антырэкорд Джэрэмі Стывенса і Клея Гвіда па колькасці паражэнняў (18).

Раней Арлоўскі паведамляў, што паядынак з Будаі стане апошнім па кантракце з UFC.