Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

Анджэла Керыні: «Калі МАК сказаў, што Хеліф можа біцца, то я паважаю гэтае рашэнне»

1

Італьянская баксёрка Анджэла Карыні пракаментавала паражэнне ў паядынку ў 1/8 фіналу Алімпіяды-2024 супраць алжыркі Іман Хеліф і папрасіла прабачэння за тое, што не паціснула руку суперніцы пасля заканчэння бою.

«Усе гэтыя спрэчкі засмучаюць мяне. Мне таксама шкада маю суперніцу. Калі МАК сказаў, што яна можа біцца, то я паважаю гэтае рашэнне.

Гэта не было тое, што я збіралася рабіць (не паціснуць руку – заўв.). На самой справе я хачу папрасіць прабачэння перад ёй і ўсімі астатнімі. Я была злая, таму што мая Алімпіяда была разбурана», – сказала Карыні для La Gazzetta dello Sport.

Іман Хеліф перамагла італьянку Анджэлу Карыні ў 1/8 фіналу Алімпійскіх гульняў у боксе. Карыні адмовілася ад працягу паядынку ў першым раундзе.

У 2023 годзе Хеліф была дыскваліфікаваная пасля перамогі на чэмпіянаце свету 2023 года ад IBA. Арганізатары заявілі, што яна не змагла прайсці тэст на адпаведнасць полу.

У чвэрцьфінале Гульняў-2024 у Парыжы Халіфі правядзе бой з венгерскай баксёркай Ганнай Лукай Хаморы. Паядынак адбудзецца 3 жніўня.

Раней член выканаўчага савета Асацыяцыі бокса Венгрыі Лаёш Берко паведаміў, што арганізацыя накіруе афіцыйны ліст Міжнароднаму алімпійскаму камітэту з удзелам Хеліф ў Алімпіядзе.

Вурдалак 89
Надо встать на колени и молить прощения!
Адказаць
0