Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

Асанаў аднагалосным рашэннем суддзяў перамог у сваім восьмым прафесійным баі

У ноч на 18 жніўня ў Квебеку прайшла вечарына бокса.

Беларускі праспект лёгкай вагі (да 61,2 кг) Дзмітрый Асанаў (8-0, 3 KO) сустрэўся з аргенцынцам Алексісам Габрыэлем Камеха (8-4-2, 1 КО) і за восем раундаў атрымаў упэўненую перамогу па ачках аднагалосным рашэннем суддзяў – тройчы 80-72.

Гэта быў восьмы прафесійны бой беларуса.

Сярод аматараў беларус станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату свету 2015 года. Выступаў на двух Алімпіядах (2016, 2020).