Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

Конар Макгрэгар: «Чэндлер зліўся»

Ірландскі былы чэмпіён UFC Конар Макгрэгар адрэагаваў на навіну пра тое, што баец UFC Майкл Чэндлер (23-8) правядзе бой з былым чэмпіёнам у лёгкай вазе Чарльзам Алівейрай (34-9).

«Чэндлер убачыў, як тэйкдаўн праваліўся, яго заціснулі і дабілі, ён зліўся. Маленькі тоўсты баязлівец.

Сёння я ў гатэлі Hard Rock у Фларыдзе на вечары баёў на голых кулаках, мне правялі тэставанне DFSI (заўв. – праверка на допінг ад арганізацыі Drug Free Sport International). Дайце мне е####ю (чортавую – заўв.) дату бою», – напісаў Макгрэгар.

Нагадаем, што ўлетку Чэндлер павінен быў правесці бой з Конарам, аднак ірландзец траўмаваўся.