Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

Трамп хоча, каб чэмпіёны UFC спаборнічалі з мігрантамі ў спецыяльнай лізе

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп падчас выступу ў Пітсбургу распавёў пра ідэю стварэння спецыяльнай лігі баёў для мігрантаў.

«Я хацеў, каб гэтыя хлопцы з Пенсільваніі спаборнічалі з мігрантамі.

Я сказаў Дэйне Уайту з UFC, каб ён стварыў лігу чэмпіёнаў, а таксама лігу мігрантаў. У канцы я хачу, каб мігрант выйшаў супраць чэмпіёна, і я думаю, што мігрант можа сапраўды перамагчы. Вось наколькі небяспечныя некаторыя з гэтых хлопцаў», – сказаў Трамп.

Пра ідэю стварэння лігі для байцоў-мігрантаў Трамп упершыню расказаў у чэрвені. Тады Уайт сказаў, што Дональд пажартаваў.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША праходзяць 5 лістапада.