Хеліф плануе падаць пазоў у суд пасля ўцечкі медыцынскай справаздачы, якая нібыта пацвярджае, што яна з'яўляецца мужчынам
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) паведаміў, што алжырская алімпійская чэмпіёнка па боксе Іман Хеліф мае намер падаць пазоў у суд пасля ўцечкі медыцынскай справаздачы, якая нібыта пацвярджае, што спартсменка з'яўляецца біялагічным мужчынам, інфармуе DW.
Паведамляецца, што МАК не стаў каментаваць «неправераныя дакументы, паходжанне якіх не можа быць пацверджана», але заявіў, што Хеліф «рыхтуе зваротны пазоў на апошнія паведамленні».
Жак Янг, эндакрынолаг з парыжскай бальніцы Бісетр, які, як паведамляецца, з'яўляецца суаўтарам экспертызы, выказаў меркаванне ў размове з DW, што яго імя выкарыстоўваецца для распаўсюджвання ілжывай інфармацыі і барацьбы з транссэксуаламі.
У лякарні не пацвердзілі сапраўднасць справаздачы, заявіўшы, што яны «не даюць ніякай інфармацыі, датычнай медычнай таямніцы».
Раней французскі журналіст заявіў, што атрымаў копію абследавання, якое даказвае, што Хеліф мае парушэнне палавога развіцця, уласцівае мужчынам.
Нагадаем, што ў 1/8 фіналу Алімпіяды ў Парыжы алжырка адолела італьянку Анджэлу Карыні, якая адмовілася працягваць паядынак пасля першага акцэнтаванага прапушчанага ўдару. Пасля гэтага ў сетцы пачаліся размовы аб палавой прыналежнасці Хеліф.