Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

Конар Макгрэгар: «Гэта суд пачуццяў і думак, а не фактаў»

24 лістапада 2024, 12:36

Былы чэмпіён UFC Конар Макгрэгар пракаментаваў прызнанне невінаватым свайго сябра, Джэймса Лоўрэнса, па справе Мікіты Генд супраць яго.

«Двух ілжыва абвінавацілі. Адзін апраўданы, другі хутка таксама. Віншую Джэймса Лоўрэнса з абсалютным апраўданнем. Двойчы яму прад'яўлялі гэтае жудаснае абвінавачанне і двойчы ён даказаў, што гэта няпраўда.

Мы ведаем, што адбылося ў тую ноч. Усе прысутныя ведаюць, але гэта праігнаравалі. Кожная заява тых, хто знаходзіўся там, была праігнараваная. І ўсе яны абмяркоўвалі хлусню Мікіты! Аднак, Джэймс, яны табе паверылі, але толькі ў пэўных частках з нейкай дзіўнай прычыны.

Але, здаецца, яны і Мікіце не надта вераць. Нядзіўна, яе пачатковая гісторыя была такая, што яе групай згвалтавалі ахоўнікі і выгналі з гатэля. Абсалютная лухта. Як гэтую хлусню прынялі, я ніколі не даведаюся. Гэта суд пачуццяў і думак, а не фактаў. А людзям прамываюць мазгі праз медыя. Ясная, як дзень, небесстароннасць.

Мы яшчэ не скончылі. Справядлівасць і праўда пераможа! Абскарджанне! Абскарджанне! Абскарджанне! Віншую Джэймса! Наперад і ўверх!», – напісаў Макгрэгар у твітары.

Конара прызналі вінаватым у справе пра згвалтаванне Мікіты Генд у дублінскім гатэлі ў 2018 годзе. Па рашэнні суда ірландскага байца абавязалі выплаціць пацярпелай 248 603 еўра.

Джэймса Лоўрэнса ў гэтай справе палічылі невінаватым. Па версіі прадстаўнікоў Генд, Лоўрэнс павінен быў узяць віну на сябе, каб пазбегнуць адказнасці Конарам.