Ілія Тапурыя: «Мы павінны разам змагацца за дэмакратычную і свабодную Грузію»
Чэмпіён UFC у паўлёгкай вазе Ілія Тапурыя падтрымаў пратэсты ў Грузіі.
«Мая выразная падтрымка ўсім пратэстуючым, якія абараняюць нашыя правы і імкненні. Я выступаю супраць рашэння пра спыненне перамоваў пра нашае далучэнне да Еўрапейскага Саюзу.
Мне сорамна бачыць, як абыходзяцца з грузінскімі дзецьмі. Гэта нельга назваць свабодай. Мы хочам забяспечыць найлепшую будучыню нашай краіны.
Важна працягваць наш шлях да еўрапейскай інтэграцыі, бо гэта будучыня магчымасцяў і прагрэсу для кожнага грамадзяніна. Мы павінны разам змагацца за дэмакратычную і свабодную Грузію», – напісаў Тапурыя.
Пратэсты пачаліся з заявы прэм'ер-міністра краіны Іраклія Кабахідзэ пра спыненне да 2028 года якіх-небудзь кансультацый з Еўрасаюзам па рэалізацыі праграмы па ўступленні Грузіі ў ЕС.
Бацькі Тапурыі – грузіны, якія былі бежанцамі з Абхазіі.