Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

Джозэф Паркер: «Калі я выйграю ў Дзюбуа, то ў мяне будзе выдатная магчымасць правесці бой за званне абсалютнага чэмпіёна»

30 студзеня, 15:43

Часовы чэмпіён WBO у суперцяжкай вазе Джозэф Паркер (35-3, 23 KА) адказаў, ці правядзе бой супраць уладальніка тытулаў WBC, WBO, WBA і IBO Аляксандра Усіка (23-0, 14 КА), калі адолее чэмпіёна IBF Даніэля Дзюбуа (22-2, 21 KА).

«Думаю, нехта казаў, што пераможца гэтага бою можа атрымаць шанец пазмагацца з Усікам. Дык вось, калі я выйграю, або калі я выйграю, то ў мяне будзе класная і выдатная магчымасць правесці бой за званне абсалютнага чэмпіёна.

Але ты ніколі не можаш ведаць загадзя. У боксе ўсё заўсёды мяняецца, планы заўсёды мяняюцца. І табе проста трэба ўсё прыняць і дзейнічаць паводле таго, што цяпер перад табой», – сказаў Паркер.

Бой Паркера і Дзюбуа адбудзецца 22 лютага.