Усе навіны
Video

Вынікі вечара бокса ў Саудаўскай Аравіі: Бівол перамог Біцербіева, Баколе саступіў Джозэфу Паркеру

23 лютага, 09:02

У суботу, 22 лютага, у Эр-Рыядзе прайшоў вечар бокса.

У рамках вечара бокса Джозэф Паркер накаўтаваў Марціна Баколе ў баі за тытул часовага чэмпіёна свету па версіі WBO у суперцяжкай вазе.

Агіт Кабаел атрымаў перамогу над Чжанам Чжылеем у паядынку за вакантны тытул часовага чэмпіёна WBC у хэвівейце.

Вечар бокса павінен быў адбыцца на Kingdom Arena, якая змяшчае 25 тысяч гледачоў, але была перанесена на Venue Riyadh Season на 6 тысяч гледачоў.

Галоўныя баі вечара:

Дзмітрый Бівол (24/1, 12 КА) перамог Артура Біцербіева (21/1, 20 КА) рашэннем большасці суддзяў.

Джозэф Паркер (36-3, 24 KА) накаўтаваў Марціна Баколе (21-2, 16 КА) у другім раундзе.

Шакур Стывенсан (23-0, 11 КА) перамог Джоша Пэдлі (15-1, 4 KА) тэхнічным накаўтам.

Хамза Шыраза (21-0-1, 17 KА) і Карлас Адамес (24-1-1, 18 KА) правялі бой унічыю.

Вірджыл Орціс (23-0, 21 KА) перамог Ісраіла Мадрымава (10-2–1, 7 KА) аднагалосным рашэннем суддзяў у баі за тытул часовага чэмпіёна свету па версіі WBC у першай сярэдняй вазе.

Агіт Кабаел (26-0, 18 КА) накаўтаваў Чжана Чжылея (27-3–1, 22 KА) у 6-м раундзе ў баі за вакантны тытул часовага чэмпіёна свету па версіі WBC у звышцяжкай вазе.

Калум Сміт (31-2, 22 KА) адолеў Джошуа Буатсі (19-1, 13 KА) у баі за тытул часовага чэмпіёна свету па версіі WBO у паўцяжкай вазе.

Махамед Алакель (3-0, 0 КА) перамог Энхеля Гомеса (8-43-3, 4 КА) рашэннем суддзяў.