Усе навіны

Алекс Перэйра прайграў Анкалаеву і страціў тытул чэмпіёна UFC у паўцяжкай вазе

9 сакавіка, 10:30

Чэмпіён UFC у паўцяжкай вазе Алекс Перэйра (12-3) не здолеў абараніць тытул, прайграўшы расіяніну Магамеду Анкалаеву (20-1-1) на UFC 313.

Магамед перамог аднагалосным рашэннем суддзяў – двойчы 48-47 і 49-46.

Гэта была чацвёртая абарона тытула бразільцам і яго першая параза ў паўцяжкай вазе. Апошні раз ён прайграваў Ісраэлю Адэсаньі яшчэ ў рамках сярэдняй вагі ў 2023 годзе.

Дагестанец выйграў тытул UFC з другой спробы, да таго ён у 2022 годзе праводзіў чэмпіёнскі бой супраць Яна Блахавіча, які скончыўся ўнічыю.