Бах – пра магчымае вяртанне бокса ў праграму Гульняў-2028: «Спадзяюся, на працягу гэтых дзён мы зможам прыняць рашэнне»
Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах пракаментаваў рашэнне пра часовае прызнанне World Boxing як міжнароднай федэрацыі ў межах алімпійскага руху.
Бах паведаміў, што бокс, які не быў уключаны ў праграму Алімпіяды-2028 у Лос-Анджэлесе, у хуткім часе можа атрымаць станоўчыя навіны адносна свайго ўключэння.
«Я спадзяюся, што гэта будзе азначаць вельмі станоўчы сыгнал у бліжэйшы час. Я вельмі спадзяюся, што гэтымі днямі ў Грэцыі мы зможам прыняць рашэнне», – сказаў Бах.
Нагадаем, што 20 сакавіка ў Грэцыі пройдуць выбары новага прэзідэнта МАК.
Нагадаем, што МАК пазбавіў Міжнародную баксёрскую асацыяцыю (IBA), якую ўзначальвае расійскі функцыянер Умар Крамлёў, права праводзіць алімпійскія турніры.
Арганізацыя World Boxing была створана ў 2023 годзе, каб зберагчы бокс у алімпійскай праграме. МАК можа вярнуць бокс у алімпійскую праграму – World Boxing трэба атрымаць шырокую падтрымку з боку нацыянальных федэрацый.