МАК уключыў бокс у праграму Алімпійскіх гульняў
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) вярнуў бокс у праграму Алімпійскіх гульняў.
Рашэнне пра вяртанне бокса ў алімпійскую праграму было прынята аднагалосным рашэннем на 114-й сесіі МАК.
На паседжанні прысутнічалі кіраўнік World Boxing Барыс ван дэр Ворст і кіраўнік алімпійскай камісіі пры World Boxing Генадзь Галоўкін.
«Дзякуй за адабрэнне вяртання бокса ў алімпійскую праграму. Мы можам з нецярпеннем чакаць выдатнага алімпійскага баксёрскага турніру», – сказаў Бах.
Нагадаем, што МАК пазбавіў Міжнародную баксёрскую асацыяцыю (IBA), якую ўзначальвае расійскі функцыянер Умар Крамлёў, права праводзіць алімпійскія турніры.
Арганізацыя World Boxing была створана ў 2023 годзе, каб зберагчы бокс у алімпійскай праграме.
Наступная летняя Алімпіяда пройдзе ў 2028 годзе ў Лос-Анджэлесе.