Усе навіны

Асанаў заваяваў чэмпіёнскі пояс

28-гадовы беларускі баксёр-прафесіянал Дзмітрый Асанаў заваяваў чэмпіёнскі пояс WBC Continental Americas у лёгкай вазе.

Ён аказаўся мацнейшым за 31-гадовага бельгійца Франчэска Патэры. Паядынак паміж імі адбыўся ў асноўным кардзе ў Квебеку.

Для Асанава гэта быў 10-ты бой сярод прафесіяналаў, ва ўсіх 9 папярэдніх ён быў паспяховы.

Сустрэча прайшла ў 10-раундавым фармаце. Асанаў упершыню быў удзельнікам такой працяглай сутычкі.

Суддзі аднагалосна аддалі перавагу Асанаву – 100:90, 100:90, 98:92.