Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

Тапурыя правядзе чэмпіёнскі бой на UFC 317 (ABC MMA)

Былы чэмпіён UFC у паўлёгкай вазе Ілія Тапурыя (16-0) будзе змагацца за чэмпіёнскі тытул у лёгкім дывізіёне на UFC 317.

Паводле інфармацыі ABC MMA, хутчэй за ўсё супернікам Тапурыі стане дзеючы чэмпіён з РФ Іслам Махачаў.

Калі ж гэтага не адбудзецца, Махачаву давядзецца вызваліць тытул, тады Тапурыя будзе біцца за вакантны пояс з Чарльзам Алівейрай.

Правядзенне UFC 317 запланавана на 28 чэрвеня на T-Mobile Arena у Лас-Вегасе.