Усе навіны
Video

Бітва поглядаў Усіка і Дзюбуа

Чэмпіён WBC, WBO, WBA і IBO у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (23/0, 14 КО) і ўладальнік тытула IBF Даніэль Дзюбуа (22/02, 21 KO) правялі бітву поглядаў пасля першай прэс-канферэнцыі ў Лондане.

Рэванш паміж 38-гадовым украінцам і 27-гадовым брытанцам адбудзецца 19 ліпеня на лонданскім «Уэмблі».

Першы паядынак паміж Усікам і Дзюбуа адбыўся 26 жніўня 2023 г. ва Ўроцлаве і завяршыўся перамогай украінца тэхнічным накаўтам у 9-м раўндзе.