Аляксандр Усік: «Прэзідэнт Трамп, расплюшчыце вочы, калі ласка»
Чэмпіён WBC, WBO, WBA і IBO у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (23-0, 14 ДА) звярнуўся да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падчас інтэрв'ю Пірсу Моргану.
– Прэзідэнт Трамп спрабуе дасягнуць мірнага пагаднення, але ў рамках гэтага пагаднення цяпер лічыцца, што Украіна павінна будзе дазволіць Расіі захаваць значную частку тэрыторый, якія яна незаконна захапіла. Як вы да гэтага ставіцеся?
– Гэта глупства. Гэта поўнае глупства. Паслухайце. У нас шмат спрэчных месцаў. Але чаму Расіі можна, а астатняму свету – не? Гэта лухта, так? Наш сьвет жыве праўдай. У нас ёсць зямля. Украіна – гэта Украіна. Зразумела? Жывем вось так. Чаму ты забіраеш маю краіну? Прэзідэнт Трамп, расплюшчыце вочы, калі ласка.
– Што б вы хацелі, каб зрабіў прэзідэнт Трамп?
– Калі ласка, спыніце вайну ва Украіне.
– Але не аддаваць Расіі гэтыя тэрыторыі?
– Не. Вядома, не. Гэта мая тэрыторыя. Гэта тэрыторыя маёй краіны. Гэта мой народ, – сказаў Усік.