Усе навіны

Жазэ Альда аб'явіў аб завяршэнні кар'еры пасля паражэння на UFC 315

Бразільскі баец UFC Жазэ Альда аб'явіў аб завяршэнні прафесійнай кар'еры.

У ноч на 11 траўня ён прайграў Айману Захабі на UFC 315.

Пасля гэтага бою 38-гадовы бразілец зняў пальчаткі і аб'явіў аб завяршэнні кар'еры.

«Мне здаецца, ува мне гэтага больш няма. Гэта быў вельмі цяжкі тыдзень, і я адчуваў, што ўжо не здольны на гэта (зганяць вагу). Я больш не хачу ўвесь час ісці на вайну і праходзіць праз усё гэта. У маім сэрцы гэтага больш няма. Думаю, гэта апошні раз, калі вы бачыце мяне ў актагоне. Я больш не магу гэтага рабіць», — сказаў Альда.

Ён утрымліваў тытул чэмпіёна UFC у паўсярэдняй вазе да 2015 года, тады Конар МакГрэгар перапыніў яго серыю з 18 перамог. У наступным годзе Альда заваяваў часовы тытул і зноў стаў паўнавартасным чэмпіёнам пасля таго, як у МакГрэгара адабралі тытул. У 2017 годзе бразілец прайграў у баі з Максам Холаўэем.

У 2022 годзе Жазэ ўжо аб'яўляў аб завяршэнні кар'еры, каб заняцца прафесійным боксам, а ўжо ў наступным годзе быў уключаны ў Залу славы UFC.

У 2024 годзе ён вярнуўся ў актагон — выйграў 1 паядынак і 2 прайграў.