😱 Два трансгендэры будуць баксаваць з жанчынамі на Алімпіядзе – гэта абурыла атлетаў і фанаў у сацсетках
Нечаканае рашэнне арганізатараў.
Пытанне трансгендэраў у спорце выклікае шмат негатыўных каментароў ад афіцыйных федэрацый, атлетаў і гледачоў. Сёлетнія Алімпійскія гульні дадуць новы штуршок дыскусіі.
Нечакана для ўсіх, але парыжскія арганізатары і МАК дапусцілі дзвюх жанчын, якія зусім нядаўна яшчэ былі мужчынамі. Іман Хеліф з Алжыра і Лін Ю-Цін з Тайваня сталі аб'ектамі абмеркавання на Гульнях, бо яны зʼяўляюцца трансгендэрамі, якія будуць баксаваць супраць жанчын.
Іх ужо выключалі з чэмпіянату свету летась у Нью-Дэлі. Тады Міжнародная баксёрская асацыяцыя (IBA) прымусіла іх здаць серыю тэстаў ДНК, якія пацвердзілі вялікі ўзровень тэстастэрону і храмасом XY, якія ўласцівыя толькі мужчынам. Праз гэта IBA канстатавала факт таго, што яна «выкрыла спартсменаў, якія спрабавалі падмануць сваіх калег і прыкінуцца жанчынамі».
Паводле інфармацыі з феміністычнага сайта Reduxx, лічыцца, што на абодвух уплывае розніца ў палавым развіцці і шэраг захворванняў, якія выявілі пры нараджэнні. Таму праз гэта і быў зафіксаваны тэстастэрон і адпаведныя храмасомы.
У МАК вырашылі прапусціць алжырку і прадстаўніцу Тайваня на Алімпіяду, праігнараваўшся папярэднюю інфармацыю. Акрамя таго, арганізатары падкрэслілі, што баксёркі адпавядаюць усім медычным стандартам і могуць выступаць супраць жанчын, што выклікала бурную рэакцыю ў былых атлетаў і фанатаў.
Ірландскі прамоўтэр і былы баксёр Бары Макгіган сказаў: «Шакуе, што ім насамрэч дазволілі зайсці так далёка, што адбываецца?».
Нэнсі Хогсхед, амерыканская плыўчыха і тройчы залатая чэмпіёнка 1984 года, падзялілася сваім перакананнем: «Давайце ўспомнім, што мужчыны – як бы яны сябе ні называлі – наносяць удар на 162 працэнты мацней, чым жанчыны. Гэта і ёсць розніца ў прадукцыйнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Такая гендэрная ідэалогія прывядзе да забойства жаночага спорту».
Не засталіся ўбаку і карыстальнікі сацсетках, дзе набраў папулярнасць такі каментар: «Мужчыны, якія б'юць жанчын, цяпер афіцыйна сталі алімпійскім відам спорту».
Крыніца: DailyMail