Tribuna/Бокс/Блогі/Экс-чэмпіён UFC з Беларусі будзе біцца ў дзіўнай арганізацыі за сціплыя грошы – а самы вялікі ганарар яму дапамог атрымаць Трамп

Экс-чэмпіён UFC з Беларусі будзе біцца ў дзіўнай арганізацыі за сціплыя грошы – а самы вялікі ганарар яму дапамог атрымаць Трамп

Вырашыў стаць брудным.

17 сакавіка, 08:00
Экс-чэмпіён UFC з Беларусі будзе біцца ў дзіўнай арганізацыі за сціплыя грошы – а самы вялікі ганарар яму дапамог атрымаць Трамп

У чэрвені мінулага года Андрэй Арлоўскі правёў апошні бой у UFC – саступіў славаку Марціну Будаю рашэннем суддзяў. Аднак кар'еру ўраджэнец Беларусі не завяршыў. Ужо ў ліпені зʼявіліся чуткі, што Арлоўскі можа правесці баксёрскі паядынак з Фёдарам Емяльяненкам. Байцы ўжо сустракаліся – у студзені 2009-га расіянін контратакаваў беларуса пасля няўдалай спробы апошняга выканаць удар каленам у галаву ў скачку. Емяльяненка ўхіліўся і паспеў выкінуць правы крос, трапіўшы прама ў сківіцу апаненту. Арлоўскі, здаецца, прызямляўся ўжо без прытомнасці:

Цікава, што той паядынак праходзіў у прамоўшне Affliction Entertainment, доля якога належала Дональду Трампу. Сама арганізацыя праіснавала крыху больш за год, але Арлоўскі ў ёй паспеў правесці два баі – акрамя эпічнай паразы ад Емяльяненкі была яшчэ перамога накаўтам у ліпені 2008-га над амерыканцам Бэнам Ротвэлам. За два баі ў арганізацыі Трампа «Пітбуль» зарабіў вялізныя па тых часах 2,25 мільёны долараў: 750 тысяч долараў Андрэй выручыў за перамогу над Ротвелам, а за пройгрыш Емяльяненку ўвогуле атрымаў 1,5 мільёна. Пры гэтым расіяніну пасля перамогі заплацілі ўсяго 300 тысяч. Затое у Емяльянінкі ёсць вось такое фота – Арлоўскі мог стаяць на яго месцы.

Для параўнання – самы вялікі ганарар у UFC Арлоўскі зарабіў пасля перамогі над амерыканцам Джарэдам Вандэрай у лютым 2022-га – 381 тысячу долараў.

Цяжка сказаць, як на гэта паўплываў самы вялікі ў кар'еры ганарар, але Арлоўскі даўно топіць за Трампа. Калі той у лістападзе 2016-га ўпершыню выйграў выбары на пост прэзідэнта ЗША, баец напісаў: «Божа, дабраславі Амерыку. Усе шчыліны, якія адпісаліся ад мяне і пісалі непрыемныя каментары, падобна, я меў рацыю. Так што цяпер вы, сукі, можаце пацалаваць мой беларускі азадак».

Але вяртаемся да кар'еры Арлоўскага. Баксёрскі паядынак з Емяльянекам хацеў зладзіць прэзідэнт расійскага прамоўшэна Fight Nights Каміл Гаджыеў. Аднак пасля размовы з беларусам той заявіў, што арганізацыя івента разам з ганарарамі вымагае 5 мільёнаў долараў – і гэтая сума аказалася непадымнай.

Але яшчэ да слоў Гаджыева Арлоўскі падпісаў кантракт з Global Fight League – новым прамоўшэнам па змешаных адзінаборствах, які стварыў канадскі бізнесмен Дарэн Оўэн. Ліга сабрала ветэранаў ММА рознага ўзроўню і плануе ім плаціць шалёныя ганарары: напрыклад, цяжкавагавікі, у катэгорыю якіх трапляе Арлоўскі, нібыта могуць атрымаць і 1,4 мільёна долараў за бой.

GFL плануе праводзіць спаборніцтвы ў фармаце каманднай лігі. 120 байцоў ростара падзялілі на шэсць каманд з шасці розных гарадоў па 20 чалавек у кожнай (па два байцы на вагавую катэгорыю). Па выніках баёў будуць налічвацца пункты: чатыры – датэрміновая перамога, тры – перамога рашэннем, два – нічыя, адзін бал – за паражэнне рашэннем, нуль – за датэрміновае паражэнне.

Плануецца, што турніры будуць ісці з красавіка па жнівень гэтага года, усяго запланавана 15 мерапрыемстваў. У паўфінал, які пройдзе ў верасні, выйдуць чатыры найлепшыя каманды, а ў лістападзе адбудзецца фінал. Арлоўскі будзе прадстаўляць Лос-Анджэлес.

GFL у сваім Instagram ужо анансавала некаторыя паядынкі. Праўда, ні даты, ні часу, ні месца ў афішах няма. Няма на іх і Арлоўскага. Затое баец-ветэран даволі нечакана з'явіўся на афішах іншай арганізацыі – Dirty Boxing. Вось там ужо ёсць і дзень, і супернік.

Dirty Boxing (DBХ) – малады прамоўшэн, які з'явіўся ў 2024-м. Яго стваральнікі – прадпрымальнік Джош Маклін і былы баец UFC Майк Пэры. У арганізацыі даволі арыгінальны слоган: Itʼs time to get dirty, што перакладаецца як «Час стаць брудным». Баі ў DBX праходзяць па змяшаных правілах ММА і класічнага бокса: усё пабудавана на ўдарах рукамі (кулакамі, локцямі, далонямі), дазволена дабіваць апанента, калі той апынуўся на зямлі (Ground and Pound). Удзельнікі б'юцца ў пальчатках са змешаных адзінаборстваў, раўнды (тры ў звычайным паядынку і пяць у тытульным) доўжацца тры хвіліны, а яшчэ бой праходзіць на паменшаным рынгу, што па задумцы не дазволіць байцам уцякаць адзін ад аднаго.

У лістападзе 2024-га прайшоў першы івэнт DBX. Галоўнай падзеяй вечара быў бой срэбнага прызёра Алімпіяды-2000 па барацьбе і экс-байца UFC кубінца Йоэля Рамэра і Дуэйна Крэспа – чэмпіёна «аплявушных баёў» у амерыканскім прамоўшэне Power Slap, які належыць генеральнаму дырэктару UFC Дэйне Уайту. Рамэра атрымаў перамогу накаўтам ужо ў першым раўндзе. Наступны бой кубінец правядзе супраць былога байца Bellator MMA Раса Хілтана ў галоўнай падзеі DBХ 22 сакавіка 2025 года. Там жа і выступіць Арлоўскі. Супернікам беларуса стане 40-гадовы Тэрэнс Ходжэс. У амерыканца больш сціплая байцоўская гісторыя ў параўнанні з Арлоўскім (34-24 у UFC) – дзве перамогі і сем паражэнняў у розных прамоўшэнах ММА. Вядома, што ён таксама выступаў у боксе, тайскім боксе і кікбоксінгу.

Які ганарар арганізатары абяцалі Арлоўскаму – невядома, але заўважым, што ў лістападаўскім івэнце прызавы фонд бою Рамэра і Крэспа складаў усяго 25 тысяч долараў.

Іншыя пасты карыстальніка

Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе
Сёння, 06:00
Спроба №5 Сабаленка – зноў палюе на аўто, за якім абяцала вяртацца бясконца, хаця магла б купіць дзясяткі такіх на прызавыя (іх ёй мала)
Учора, 06:00
4
Клубы беларусов страдают в России: «Урал» Филипенко обвиняют в договорняке, «Химки» Капленко в долгах, ну и Гончаренко
18 красавіка, 17:00
3
Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
17 красавіка, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
16 красавіка, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Два тренера из Беларуси близки к уходу из зарубежных клубов: один хочет сам, а вот к другому хватает вопросов
10 красавіка, 16:50
2
Тоці давялося каментаваць фэйл гульца зборнай Беларусі. Але італьянец сам вінаваты
9 красавіка, 15:00
1
У НХЛ далі маладому беларусу нечаканы кантракт – Протас і Касціцын пачыналі з меншых лічбаў пры лепшай статыстыцы
9 красавіка, 06:00
Спать с мячом, есть сало, не уступать в физике, попадать в корт: Лукашенко – просто кладезь экспертизы для топ-атлетов
8 красавіка, 18:30
Лучший забивала сборной Беларуси еще и главный псих в ее истории: бросал вещами в тренеров, на поле творил треш
8 красавіка, 15:00
Пасля рэкорду Авечкіна Грэцкі назваў сябе рускім, украінцы лічаць яго ўкраінцам, але бацька легенды незадоўга да смерці выдаў базу
7 красавіка, 18:00
3
Мілеўскі і Аліеў сталі на іншы бок бара – рабілі кактэйлі за данат на ВСУ
6 красавіка, 12:02
При Анатолии Капском в БАТЭ почти не было африканцев, но вдруг как поперло! А в это межсезонье взяли четверых
4 красавіка, 06:12
Шкурын перапыніў галявую засуху з 11 матчаў: заспеў знянацку прэс-службу «Легіі», але пацешыў партнёраў і заўзятараў
3 красавіка, 12:38
1
Жена тренера не смогла оплатить продукты без карты: возмутилась – а ей говорят, что в России давно так
2 красавіка, 15:00
3
Усе пасты