Polymarket прымае стаўкі на перамогу Лукашэнкі на «выбарах» з адмоўнай прыбытковасцю
Крыптаплатформа прадказанняў Polymarket, карыстальнікі якой, акрамя ставак на спорт, могуць таксама iсцi ў заклад на розныя палітычныя і грамадска-сацыяльныя падзеі, прапануе спецыяльны маркет, які тычыцца прэзідэнцкіх «выбараў» у Беларусі.
На бягучы момант карыстальнікі Polymarket могуць зрабіць стаўку на тое, што «выбары» выйграе Аляксандр Лукашэнка, з верагоднасцю поспеху ў больш за 99%. У грашовым эквіваленце гэта азначае, што для таго, каб зарабіць на перамозе Лукашэнкі хаця б 10 долараў, неабходна пайсцi ў заклад з крыптаплатформай на суму ў 1000 долараў. Пры гэтым на платформе карыстальнікі плацяць камісію на ўвод і вывад крыптавалюты на свой дэпазіт, што ў выпадку стаўкі на Лукашэнку прывядзе да адмоўнага ROI (каэфіцыента даходнасці).
Шанцы ўсіх іншых «кандыдатаў» Polymarket ацэньвае аднолькава – паказчыкам у менш за 1% верагоднасці. Тут патэнцыйны выйгрыш нашмат большы пры мінімальных укладаннях. Напрыклад, паставіўшы 10 долараў на перамогу Алега Гайдукевіча, можна атрымаць у выпадку сенсацыйнай перамогі гэтага палітыка больш за 2000 долараў чыстага даходу.
Нагадаем, ужо ў нядзелю, 26 студзеня, Аляксандра Лукашэнку зноў абвесцяць «прэзідэнтам» Беларусі – сёмы раз запар.