Усе навіны

11-гадовы школьнік з Баранавічаў выйграў дарослы чэмпіянат Брэсцкай вобласці па шахматах

23 лістапада 2022, 11:13

11-гадовы Радзівон Сідарэня з Баранавічаў выйграў у дарослым чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па шахматах.

Школьнік набраў шэсць ачкоў з сямі, што дазволіла яму абгуляць іншых шахматыстаў.

Акрамя перамогі ў чэмпіянаце вобласці сярод дарослых Сідарэня таксама стаў чэмпіёнам да 18 гадоў. Таксама ён двойчы чэмпіён Беларусі да 12 год.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com