Усе навіны

Расійская шахматыстка Касцянюк з 2024 года будзе выступаць за зборную Швейцарыі

5 студзеня 2023, 08:55

Расійская шахматыстка і 12-я чэмпіёнка свету Аляксандра Касцянюк будзе выступаць за зборную Швейцарыі.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік Швейцарскай шахматнай федэрацыі (SSB) Петэр Эрысман.

Касцянюк ужо больш за 10 гадоў мае пашпарт Швейцарыі пасля папярэдняга шлюбу з прадстаўніком гэтай краіны. Яна стане іграком жаночай зборнай.

Касцянюк пачне выступы за Швейцарыю з 2024 года.

Як паведамляе SSB, калі б Аляксандра змяніла федэрацыю ўжо ў 2023 годзе, ёй давялося б заплаціць Федэрацыі шахмат Расіі камісію ў памеры 10 000 долараў. Пасля двухгадовага перыяду чакання змена федэрацыі будзе бясплатнай.

У пачатку поўнамаштабнай вайны Касцянюк падпісала афіцыйны зварот да Уладзіміра Пуціна, у якім асудзіла ўварванне РФ ва Украіну.