Усе навіны

Экс-старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Сарокіна і трэнер Бурко адкрылі ў Варшаве інтэлектуальную прастору ChessCorner

30 студзеня 2023, 17:30

Экс-старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна і шахматны трэнер Дзяніс Бурко адкрылі ў Варшаве інтэлектуальную прастору ChessCorner.

Прастора разлічана на дарослых і дзяцей ад 3 гадоў. У ChessCorner можна навучыцца гуляць у шахматы, прыняць удзел у таварыскіх гульнях і міні-турнірах.

Адрас: Sarmacka 6, Warszawa 02-972.