Усе навіны

Федэрацыя шахмат Расіі атрымала дазвол ФІДЭ на пераход з Еўропы ў Азію

22 лютага 2023, 13:28

Савет Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ), які ўзначальвае расіянін Аркадзь Дварковіч, дазволіў Федэрацыі шахмат Расіі (ФШР) перайсці з Еўрапейскага шахматнага саюза ў Азіяцкую шахматную федэрацыю (АШФ).

«Расея з'яўляецца краінай, 77 працэнтаў тэрыторыі якой знаходзіцца ў Азіі, а 23 – у Еўропе. Згодна з правіламі ФІДЭ, Расія знаходзіцца ў Еўрапейскім шахматным саюзе.

Канстытуцыйная камісія ФІДЭ, якая вывучала магчымасць пераходу ФШР у АШФ, не знайшла ў такім пераходзе ніякіх парушэнняў.

Рада ФІДЭ прыняла рашэнне аб пераходзе Расеі ў Азію 21 лютага», гаворыцца ў паведамленні ФШР.

Рашэнне аб пераходзе прымуць дэлегаты Саміта АШФ 28 лютага.

Нагадаем, што Еўрапейскі шахматны Саюз адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.