Беларуска Бадзелька: «Буду рада выступаць за зборную Расіі. Пераход у Азію павінен прынесці нам новыя турніры»
Ураджэнка Магілёва Вольга Бадзелька падзялілася меркаваннем пра хуткае атрыманне расійскага пашпарта. Шахматыстка будзе выступаць за зборную суседняй краіны.
Бадэлька перайшла з беларускай федэрацыі ў расійскую восенню 2021 года. Цяпер яна афармляе расійскае грамадзянства.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія i расiйскiя каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
– Я буду вельмі рада выступаць за зборную Расіі, гэта адна з наймацнейшых каманд свету, у якую вельмі няпроста патрапіць. У Расіі вялікая канкурэнцыя, і за месца ў зборнай трэба дужацца.
Спадзяюся, што ўсе тэхнічныя пытанні шчасна вырашацца, і я змагу выступаць на спаборніцтвах у складзе зборнай. Тым больш, што пераход у Азію павінен прынесці нам новыя турніры, у тым ліку камандныя, – сказала Бадэлька.