Усе навіны

На Кубку Расіі па рапіду згуляюць прадстаўнікі «ДНР», заяўленыя як украінцы

29 траўня, 09:55

Сярод удзельнікаў этапу Кубка Расіі па рапіду ў Растове ў заяўцы ёсць тры прадстаўнікі так званай «ДНР».

Адзначым, што «ДНР» прарасійскія крыніцы называюць частку тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны, з 2014-га акупаванай сепаратыстамі пры падтрымцы Расіі, а з кастрычніка 2022-га – непасрэдна Расіяй.

Гэта Генадзь Мацюшын, Алег Бярэзін і Валерый Журба. Усе трое заяўлены ў якасці прадстаўнікоў Украіны.

Мацюшын з Макееўкі, ён ужо як мінімум з 2017 года гуляе ў турнірах «ДНР». Бярэзін у 1998 годзе стаў чэмпіёнам Украіны па шахматах, у 2020 і 2021 годзе яго прадстаўлялі як прэзідэнта так званай «Федэрацыі шахмат ДНР». Журба раней прадстаўляў Данецк на турнірах ва Украіне, зараз таксама прымае ўдзел у спаборніцтвах «ДНР».