Усе навіны

Гары Каспараў: «Расія – не дзяржава, а кучка мафіёзных груповак, якія змагаюцца адна з адной за грошы, рэсурсы і ўладу»

24 чэрвеня 2023, 13:22

13-ы чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў адрэагаваў на магчымы пачатак грамадзянскай вайны ў РФ.

«Не думайце, што адбудзецца, калі Расія абрынецца. Яна ўжо абрынулася! Шмат гадоў таму.

Гэта не дзяржава, а купка мафіёзных груповак, якія змагаюцца адна з адной за грошы, рэсурсы і ўладу», - напісаў Каспараў.

Прыватная ваенная кампанія «Вагнер» – фарміраванне блізкага да Пуціна бізнесмена Яўгена Прыгожына. «Вагнер» на расійскім баку актыўна ўдзельнічае ў вайне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. За гэты час сябры ЧВК учынілі мноства ваенных злачынстваў.

23 чэрвеня Прыгожын, які раней жорстка крытыкаваў расійскае міністэрства абароны, абвінаваціў ведамства ў удары па ЧВК і паабяцаў «пакараць вінаватых». 24 чэрвеня сілы ЧВК занялі Растоў-на-Доне, дзе знаходзіцца штаб расійскай Паўднёвай вайсковай акругі. Паведамляецца, што «Вагнер» з баямі супраць расійскіх сілавікоў рухаецца ў бок Масквы.

Кіраўнік расійскага рэжыму Уладзімір Пуцін назваў сітуацыю «ўзброеным мяцяжом» і паабяцаў здушыць яго. Прыгожын у адказ заявіў, што Пуцін «глыбока памыліўся».