Усе навіны

Футбаліст зборнай Сербіі Ёвелiч заяўлены на ЧЕ па хуткіх шахматах і бліцы

4 снежня 2023, 16:58

Нападаючы футбольнага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і зборнай Сербіі Дзеян Ёвелiч выступіць на чэмпіянаце Еўропы па хуткіх шахматах (рапідзе) і бліцы, які пачнецца праз два тыдні ў харвацкім Заграбе.

Ёвелiч стаіць 192-м у рэйтынгу ўдзельнікаў турніру па рапідзе і 244-м – па бліцы. Усяго на ЧЕ зарэгістраваліся 600 гульцоў з 40 еўрапейскіх федэрацый.