Усе навіны

Гукеш белымі фігурамі перамог Дын Ліжэня ў 11-й партыі матча за тытул чэмпіёна свету па шахматах

У нядзелю, 8 снежня, у Сінгапуры была згуляна адзінаццатая партыя матча за тытул чэмпіёна свету па шахматах.

Дзеючы ўладальнік тытула Дын Ліжэнь з Кітая прайграў чорнымі фігурамі Гукешу Дамараджу з Індыі – 0:1. Гэта першая перамога індуса пасля сямі нічыіх запар.

Гукеш выйшаў наперад у матчы – 6:5.

Усяго запланавана 14 партый – пераможцам стане той, хто першым набярэ 7,5 ачкоў. Турнір працягнецца да 13 снежня.

Матч за тытул чэмпіёна свету

Адзінаццатая партыя

Дын Ліжэнь (Кітай) – Гукеш Доммарадж (Індыя) – 0:1