Усе навіны

Беларус Лазавік перамог Карлсена на чэмпіянаце свету па рапіду

18-гадовы беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік абыграў белымі нарвежца Магнуса Карлсена на чэмпіянаце свету па рапіду.

Па выніках пяці тураў у Лазавіка 3,5 ачка, і ён займае пакуль 33-е месца. У Карлсена - 2,5 бала і 80-я пазіцыя.

Адзначым, што Карлсен - дзейны пераможца турніру.

Усяго ў спаборніцтвах бяруць удзел 180 спартсменаў. Пасля пяці тураў лідзіруюць чацвёра шахматыстаў, якія набралі па 4,5 ачка, - расеец Валадар Мурзін, Шант Саргсян з Арменіі, а таксама Лейньер Дамінгес і Дэніэл Народзіцкі з ЗША. Чэмпіянат свету па рапіду працягнецца па 29 снежня.