Усе навіны

Карлсэн выступіць на ЧС па бліцу

30 снежня 2024, 00:00

Самы рэйтынгавы шахматыст планеты нарвежац Магнус Карлсэн аб'явіў, што прыме ўдзел у чэмпіянаце свету па бліцу.

– Калі коратка, я згуляю яшчэ адзін дзень тут, у Нью-Ёрку, і калі ўсё будзе добра, дзень пасля таго.

– Гэта значыць, ты згуляеш на ЧС па бліцу. Калі ты прыняў гэтае рашэнне?

– Некалькі гадзін таму. Мы правялі шмат дыскусій учора, – сказаў Карлсен.

Нагадаем, ФІДЭ не дапусціла Магнуса Карлсэна да дзевятага раунда на ЧС па рапіду праз парушэнне дрэс-кода – Магнус надзеў джынсы і адмовіўся змяніць адзенне. Пасля гэтага Магнус абвясціў, што не прыме ўдзел на ЧС па бліц.