Усе навіны

Магнус Карлсэн: «Я сапраўды буду гуляць у джынсах заўтра»

30 снежня 2024, 09:21

Самы рэйтынгавы шахматыст планеты нарвежац Магнус Карлсэн пракаментаваў сваё рашэнне выступіць на чэмпіянаце свету па бліцы.

«О, я сапраўды буду гуляць у джынсах заўтра», – напісаў Карлсэн.

Нагадаем, ФІДЭ не дапусціла Магнуса Карлсэна да дзявятага раўнда на ЧС па рапідзе з-за парушэння дрэс-кода – Магнус надзеў джынсы і адмовіўся змяніць адзенне. Пасля гэтага Магнус абвясціў, што не прыме ўдзел на ЧС па бліцы, але змяніў сваё рашэнне.