Вызначыліся ўдзельнікі 1/4 фіналу ЧС па бліцы, Лазавік – 25-ы, Царук – 114-ы
У ЗША вызначыліся ўдзельнікі 1/4 фіналу чэмпіянату свету па бліцы.
Ян Няпомняшчы, Валадар Мурзін, Магнус Карлсэн, Фабіяна Каруана, Уізлі Со, Алірэза Фіруджа, Ханс Німан і Ян-Кшыштаф Дуда выйшлі ў 1/4 фіналу.
Дзяніс Лазавік заняў 25-е месца, а Максім Царук – 114-е. Таксама варта адзначыць ураджэнца Мінска Барыса Гельфанда, які цяпер выступае за Ізраіль і заняў 44-е месца.
Чэмпіянат свету па бліцы
Нью-Ёрк, ЗША
Пасля 13 тураў з 13
1. Ян Няпомняшчы (Расія) – 9,5
2. Фабіяна Каруана (ЗША) – 9,5
3. Магнус Карлсэн (Нарвегія) – 9,5
4. Уэслі Са (ЗША) – 9,5
5. Алірэза Фіруджа (Францыя) – 9,5
6. Ханс Німан (ЗША) – 9,5
7. Ян-Кшыштаф Дуда (Польшча) – 9,5
8. Валадар Мурзін (Расія) – 9,5
25. Дзяніс Лазавік (Беларусь) – 8,5
44. Барыс Гельфанд (Ізраіль) – 7,5
114. Максім Царук (Беларусь) – 6