Усе навіны

ФІДЭ дапусціла беларускія каманды юніёраў і спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі да ўдзелу ў турнірах у нейтральным статусе

24 студзеня, 14:40

ФІДЭ дапусціла да сваіх спаборніцтваў каманды, якія складаюцца з нейтральных спартсменаў з Беларусі і Расіі.

Гэта датычыцца толькі юніёраў (да 18 гадоў) і спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі. Пры гэтым усе абмежаванні адносна сімволікі індывідуальных нейтральных спартсменаў будуць датычыцца і каманд.

У верасні на Генасамблеі ФІДЭ дэлегаты не падтрымалі прапанову аб поўным вяртанні Беларусі і РФ да спаборніцтваў пад сваім сцягам. Аднак тады была падтрымана опцыя абмеркаваць у далейшым дазвол «уразлівым групам» удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах ФІДЭ.