Усе навіны

Трэнер Карлсена – пра рашэнне ФІДЭ: «Гэта адбылося пасля пастаяннага ціску з боку Федэрацыі шахмат Расіі, непасрэдна звязанай з Крамлём

24 студзеня, 15:45

Петэр Хейнэ Нільсэн, дацкі гросмайстар і трэнер чэмпіёна свету Магнуса Карлсена, адрэагаваў на тое, што ФІДЭ дапусціла да сваіх спаборніцтваў каманды юніёраў і спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі, якія складаюцца з нейтральных спартсменаў.

Сусветная федэрацыя шахмат дазволіць камандам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у афіцыйных чэмпіянатах свету сярод юніёраў і гульцоў з абмежаванымі магчымасцямі.

«Гэта адбылося пасля пастаяннага ціску з боку Федэрацыі шахмат Расіі, непасрэдна звязанай з Крамлём», – напісаў Хейнэ Нільсэн.