Усе навіны

Лазавік, абыграўшы Карлсэна, выйграў «Тытульны аўторак»

20 сакавіка, 20:59

18-гадовы беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік у другі раз у 2025 годзе стаў пераможцам «Тытульнага аўторка».

Шахматыст набраў 9,5 ачкоў з 11 магчымых. Лазавік выйграў 9 партый, адну звёў да нічыёй, а яшчэ ў адной прайграў (украінцу Аляксандру Бортніку). У вырашальным раундзе Дзяніс сустракаўся з Магнусам Карлсэнам.

Лазавік за перамогу зарабіў 1000 долараў прызавых.