Усе навіны

Лазавік выйграў трэці «Тытульны аўторак» у 2025 годзе

18-гадовы беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік трэці раз у 2025 годзе стаў пераможцам «Тытульнага аўторка».

Мінчук не прайграў ні адну з 11 партый. Ён атрымаў 9 перамог, у тым ліку над французамі Алірэзай Фірузджэй і Максімам Ваш'е-Лагравам, а таксама нарвежцам Магнусам Карлсенам. Яшчэ 2 партыі з удзелам Лазавіка завяршыліся ўнічыю-з палякам Янам-Кшыштафам Дудам і амерыканцам Хансам Німанам.

За выйгрыш другога запар «Тытульнага аўторка» яму належаць прызавыя ў памеры адной тысячы долараў.