Усе навіны

Матч за званне чэмпіёна свету па шахматах: Чжун'і лідзіруе пасля дзвюх партый

У Шанхаі і Чунцыне працягваецца матч за званне чэмпіёнкі свету па шахматах.

За тытул змагаюцца прадстаўніцы Кітая Тань Чжун'і і дзеючая чэмпіёнка свету Цзюй Вэньцзюнь.

Пасля двух тураў лідзіруе Чжун'і – 1,5:0,5.

Матч пройдзе з 3 па 23 красавіка. Пераможцай стане шахматыстка, якая набрала 6,5 бала. Пры ліку 6:6 праводзіцца тай-брэйк. Прызавы фонд – 500 000 еўра.

Матч за званне чэмпіёнкі свету па шахматах

Шанхай, Кітай

1-я партыя

Цзюй Вэньцзюнь (Кітай) – Тань Чжун'і (Кітай) – 0,5:0,5

2-я партыя

Тань Чжун'і (Кітай) – Цзюй Вэньцзюнь (Кітай) – 1:0