Tribuna/Шахматы/Блогі/У Дзень святога Валянціна фанаты J:Морс апублікавалі шахматны кліп на беларускамоўную песню гурта

У Дзень святога Валянціна фанаты J:Морс апублікавалі шахматны кліп на беларускамоўную песню гурта

Фронтмэн гурта таксама добра ведае, як расставіць фігуры на дошцы.

Аўтар — Alex Zagorski
14 лютага 2023, 13:57
У Дзень святога Валянціна фанаты J:Морс апублікавалі шахматны кліп на беларускамоўную песню гурта

14 лютага, у Дзень усіх заканых, фанаты беларускага гурта J:Морс апублікавалі на YouTube кліп на песню рок-калектыва – «Вікторыя».

Па сюжэце малады хлопец, які працуе таксістам у Польшчы (дарэчы, зараз менавіта там жывуць удзельнікі J:Морс), сустракае ў кавярні дзяўчыну, якая гуляе ў шахматы. Іскра, бура – узнікае каханне, і дзеля таго, каб ізноў пабачыцца з дзяўчынай, якую ўпадабаў, ён пачынае вучыцца «каралеўскай гульні».

Атрымаўся прыгожы рамантычны і натхняльны сюжэт, да таго ж на роднай мове.

Сярод патэнцыйных супернікаў лірычнага героя фігуруе і саліст J:Морс Уладзімір Пугач.

Пугач сапраўды захапляецца гульнёй у шахматы, таму цалкам магчыма, што сюжэтная накіраванасць кліпа грунтуецца менавіта на гэтым факце. Зрэшты, які сапраўдны рэйтынг музыкі і якія ў прынцыпе ён мае шахматныя дасягненні, нам у дадзены момант невядома.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты