Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны
Video

Крышціяну Раналду зацізерыў сваю калабарацыю з японскім файтынгам Fatal Fury

22 верасня 2024, 12:42

Нападаючы «Аль-Насра» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду зацізерыў сваю калабарацыю з японскай гульнёй Fatal Fury: City of the Wolves, якая павінна выйсці ў красавіку 2025 годзе.

«Гатуецца нешта захапляльнае», – напісана на афіцыйнай старонцы гульца ў Х.

У самім цізеры дэманструюцца кадры са стадыёна, якія суправаджаюцца надпісам: «Легендарны гулец далучаецца да легендарнай гульні».

City of the Wolves – першая гульня ў серыі Fatal Fury з часоў выхаду Garou: Mark of the Wolves у лістападзе 1999-га. Распрацоўнікам з'яўляецца кампанія SNK Corporation.