Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

EA Sports выпусціла бясплатную дэмаверсію гульні FC 25

10 снежня 2024, 18:43

Амерыканская кампанія Electronic Arts абвясціла аб рэлізе бясплатнай скарочанай версіі футбольнага сімулятара EA Sports FC 25 Showcase.

Аб гэтым выдавец гульні паведаміў сёння, 10 снежня. Скарочаная версія гульні EA Sports FC 25 даступная для бясплатнай загрузкі на персанальныя кампутары, PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series X | S і XBox One.

У дэманстрацыйнай версіі гульні можна будзе прайсці навучанне, правесці згуляць у хуткі матч і анлайн рэжым RUSH (матчы 5 на 5).

У дэмаверсіі даступная магчымасць гуляць двум людзям адначасова.

Нагадаем, што 5 сьнежня адбыўся рэліз новага футбольнага сімулятара UFL ад кампаніі Strikerz Inc. У гэтую гульню можна згуляць бясплатна на PS5 і Xbox One, Xbox Series. Пасля магчымы рэліз сімулятара на ПК.