Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Арцём Мілеўскі праходзіць па справе аб «дагаварняках» у якасці сведкі (Труха Украіна)

11 снежня 2024, 19:07

Канал у Telegram «Труха Украіна» паведамляе, што экс-гулец «Дынама» Брэст Арцём Мілеўскі праходзіць па справе аб дамоўняках ва Украіне ў якасці сведкі.

«Паводле нашай інфармацыі, Арцёма Мілеўскага ні ў чым не падазраюць. Ён праходзіць як сведка. А яшчэ ў яго вельмі дрэнная кампанія» – гаворыцца ў публікацыі.

Раней украінская паліцыя заявіла пра выкрыццё некалькіх злачынных груп, фігуранты якіх арганізоўвалі дагаворныя матчы па кіберфутболе, кібербаскетболе, настольным тэнісе, футболе, баскетболе.

Украінскі форвард выступаў за «Дынама» Брэст у 2017-2018 і 2019-2020 гадах.