МАК афіцыйна аб'явіў пра правядзенне першай у гісторыі Алімпіяды па кіберспорце
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) афіцыйна аб'явіў пра правядзенне першай у гісторыі Алімпіяды па кіберспорце.
Спаборніцтвы пройдуць у 2027 годзе ў Саудаўскай Аравіі.
Пагадненне было заключана ў рамках супрацоўніцтва МАК і Алімпійскага і Паралімпійскага камітэта Саудаўскай Аравіі (SOPC).
«Цяпер існуе вельмі дакладны шлях да першых у гісторыі Алімпійскіх гульняў па кіберспорце.
З пачаткам кампаніі, якая стартуе сёлета «Дарога да Алімпійскіх гульняў па кіберспорце» Гульні становяцца рэальнасцю. Гэта яшчэ адзін доказ трываласці партнёрства паміж МАК і SOPC у многіх галінах», – сказаў прэзідэнт МАК Томас Бах.
Пра планы правядзення першай кіберспартыўнай Алімпіяды было аб'яўлена ў ліпені 2024 года. Спачатку паведамлялася, што спаборніцтвы пройдуць у 2025 годзе.