Усе навіны

Затрымалі намесніка кіраўніка Мінскага веласіпеднага таварыства

30 лістапада 2022, 08:28
1

Сілавікі затрымалі намесніка дырэктара Мінскага веласіпеднага таварыства Максіма Пучынскага. Прычыны затрымання невядомыя. Пучынскі – спецыяліст па велаінфраструктуры, кансультуе па пытаннях будаўніцтва велагаражоў і велапарковак. Мінскае роварнае таварыства працуе з 2011 года. Яго актывісты займаюцца развіццём веларуху як віду турызму і гарадскога транспарту.