Усе навіны

Латвійскі раварыст Ніланд: «Украіна не перашкаджае сваім спартоўцам спаборнічаць з расіянамі і беларусамі пад нейтральным сцягам. Чаму ж нам павінны забараняць?»

10 сакавіка 2023, 21:35

Латвійскі веласіпедыст Крыстас Ніланд, які трапіў пад санкцыі НАК Латвіі за выступленні на турнірах з расіянамі і беларусамі, пракаментаваў рашэнне арганізацыі.

«Тое, што наш урад атакуе сваіх спартоўцаў – сапраўды не выйсце. Давайце паглядзім на тую ж Украіну, якая не перашкаджае сваім спартоўцам спаборнічаць з атлетамі з Расіі і Беларусі пад нейтральным сцягам. Дык чаму наш урад павінен нам забараняць?

Наш урад не павінен пераследваць нас, а павінен пераследваць спартовыя арганізацыі, у нашым выпадку ёсць Міжнародны звяз веласіпедыстаў (UCI).

Мая каманда – гэта мой працадаўца, гэта мая праца, я гэтым зарабляю сабе на хлеб. Што я магу зрабіць?« – сказаў Ніланд.

Нагадаем, што Алімпійскі камітэт Латвіі (ЛОК) прыпыніў фінансаванне пяці спартоўцаў з-за таго, што яны спаборнічалі на турнірах з удзелам расейцаў і беларусаў.