Усе навіны

Падпісантка за рэжым Цылінская пра міжнародны бан: «Як тут можна ставіцца? Трэба толькі стаць мацнейшым. Усё ў нас добра»

14 сакавіка 2023, 12:51

Старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту (БФВС) Наталля Цылінская выказалася пра беларускія спаборніцтвы ва ўмовах міжнароднага бана.

«Калі гэта ўсё пачалося з паралімпійцаў, гэта быў невытлумачальны шок, канешне. І калі алімпійскі лозунг сёлетні «Хутчэй, вышэй, мацней, разам» чамусьці сам сябе абверг. Як тут можна ставіцца? Трэба толькі стаць мацнейшым. Мы не перастаем ганяцца з нашымі бліжэйшымі суседзямі, і ўсё ў нас добра, гонкі становяцца цікавейшымі. Па-спартыўнаму хутчэй, прыгажэй», — сказала Цылінская.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.