Усе навіны

Прарэжымны падпісант Каралёк: «Змагаюся сам з сабой па лічбах. Магчыма, атрымаецца паўдзельнічаць у чэмпіянаце Азіі»

14 сакавіка 2023, 15:33
1

Прарэжымны падпісант Яўген Каралёк распавёў, чым зараз займаецца.

«Змагаюся, груба кажучы, сам сабой на трэніроўках па лічбах. Гляджу, аналізую ў якой зараз у форме знаходжуся. Я правёў ужо адзін збор у Сочы, тры тыдні. Знаходжуся зараз не ў добрай форме, але тым не менш, я застаўся задаволены пройдзенымі спаборніцтвамі і далей буду станавіцца толькі мацнейшым, набіраць форму. І да лета там у нас плануюцца асноўныя старты, чэмпіянат Расіі, чэмпіянат Беларусі і, магчыма, ужо да восені ўдасца нават паўдзельнічаць у Чэмпіянаце Азіі.

Дадалося адказнасці больш. І так, зараз стараюся ўсвядоміць усё, што я ўжо бацька. І вядома ж дадалася матывацыя працаваць яшчэ больш для сваёй дачкі і жонкі», – сказаў Каралёк.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.